У новы год – з новымі інструментамі!

Напярэдадні навагодніх і калядных свят ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай дзеліцца радаснымі падзеямі.

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама набыло для нашай школы выдатны канцэртны акардэон!

Гэта стала доўгачаканай падзеяй для аддзялення народных інструментаў напярэдадні святочных навагодніх мерапрыемстваў! Гучанне новага акардэона хутка можна будзе пачуць на канцэртах у складзе народнага аркестра нашай школы.

2022 год запомніцца калектыву эстраднага аддзялення музычнай школы набыццём музычнага інструмента – ударнай устаноўкі «Yamaha»!

Набор навучэнцаў для навучання на ўдарнай устаноўцы ў школе быў адкрыты ў 2021/2022 навучальным годзе. Для нешматлікай пакуль групы вучняў першага і другога года навучання магчымасць ігры на новым інструменце адкрыла і новыя перспектывы!

Аддзяленне духавых інструментаў таксама папоўнілася новым музычным інструментам – валторнай! У нашай школе вядзецца навучанне на гэтым старажытным медным духавым інструменце. Выканаўцы на валторне вельмі запатрабаваны ў сімфанічных і духавых аркестрах, яна выкарыстоўваецца як ансамблевы і сольны інструмент.

На бязвыплатнай аснове школе былі перададзены 2 раялі ад Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і камплект ударных інструментаў ад Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Няхай святы працягваюцца і мары спраўджваюцца!