Калядны канцэрт аддзялення струнных смычковых інструментаў

17 снежня 2022 года ў Вялікай зале ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай прайшоў Калядны канцэрт аддзялення струнных смычковых інструментаў.

На сцэне Вялікай залы былі прадстаўлены салісты, ансамблі віяланчэлістаў, скрыпачоў, дуэты вучняў і настаўнікаў. Пад кіраўніцтвам загадчыцы аддзялення Надзеі Пятроўны Цэхановіч Камерны і Сімфанічны аркестры выканалі сачыненні розных стыляў і жанраў. Вядучая Таццяна Леанідаўна Афоніна залучыла слухачоў у атмасферу свята.

Для гледачоў і ўдзельнікаў, многія з якіх упершыню выступалі на сцэне, гэты канцэрт расчыніў дзверы ў чароўны свет музыкі!

У канцэрце прынялі ўдзел практычна ўсе навучэнцы аддзялення, а іх амаль 100 чалавек!