16 снежня 2022 года ў малой зале Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Аляксандраўскай адбыўся прэм’ерны канцэрт навучэнцаў аддзялення дадатковых інструментаў.
У гэтым навучальным годзе адораныя навучэнцы, якім была дадзена магчымасць навучання на другім музычным інструменце, былі аб’яднаны ў аддзяленне па вывучэнні дадатковых музычных інструментаў (загадчыца – Алена Іванаўна Тумеля).
У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы класаў настаўнікаў Г.У. Гарупы, А.І. Тумелі, І.П. Веліч, Д.А. Стэц, С.А. Рагулы, В.Я. Гарбацікавай, Г.А. Квакіна, Г.Г. Ахметавай, А.С. Варыводы, В.У. Громава, Д.А. Анцюковай. Прагучалі творы для фартэпіяна, саксафона, віяланчэлі, гітары.
Дзякуючы вядучай Т.Л. Афонінай канцэрт прайшоў цікава, насіў адукацыйны характар.
Віншуем аддзяленне з першым канцэртам! Зычым нашым настаўнікам і навучэнцам творчых поспехаў!






