15 снежня 2022 года ў малой зале імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі адбыўся справаздачны канцэрт Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Алексанроўскай, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара Генрыха Вагнера.
У канцэрце прынялі ўдзел вучні розных класаў фартэпіяннага, струнна-смычковага і струнна-народнага аддзяленняў. Інструментальная музыка кампазітара была прадстаўлена як у сольным, так і ў ансамблевым гучанні. П’есы былі выкананы свежа, эмацыйна і з вялікім натхненнем. Вядучая Марына Каляда пазнаёміла слухачоў з фактамі біяграфіі кампазітара, асаблівасцямі яго творчасці, стварыла асаблівы нацыянальны каларыт, дзякуючы гучанню беларускай мовы.




















