12 снежня 2022 года ў вялікай зале ДМШМ №1 г. Мінска адбыўся акадэмічны канцэрт эстраднага аддзялення. Вучнямі і настаўнікамі аддзялення была падрыхтавана і выканана для вялікай аўдыторыі гледачоў яркая тэматычная святочная праграма. Навучэнцы класаў Ірыны Аляксандраўны Мышкоўскай, Ксеніі Алегаўны Амельчанка, Яўгена Аляксандравіча Мышкоўскага, Лізаветы Вадзімаўны Васільковай выканалі музычныя кампазіцыі рускіх, беларускіх і замежных аўтараў. Дзеці выступілі годна, паказаўшы сваё майстэрства валодання мастацтвам спеваў на вялікай сцэнічнай пляцоўцы. Навучэнка 1 класа Меланія Рагачова ўпершыню прадставіла новы напрамак у працы эстраднага аддзялення – эстраднае фартэпіяна.
Зычым вучням эстраднага аддзялення творчых поспехаў, цікавых выступленняў і яркіх перамог на конкурсах!







