Віншуем фартэпіянны дуэт «Арабескі» – Лаўрэата I ступені III Адкрытага гарадскога конкурсу ансамблевай музыкі «Восеньская фантазія»!

У лістападзе 2022 года ў Наваполацку на базе ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 3» прайшоў III Адкрыты гарадскі конкурс ансамблевай музыкі «Восеньская фантазія».

Мэтамі конкурсу сталі захаванне традыцый ансаблевага музіцыравання і прапаганда ансамблевай музыкі розных жанраў. Конкурс праводзіўся ў пяці намінацыях і трох узроставых катэгорыях.

Сваё майстэрства на «Восеньскай фантазіі – 2022» прадэманстравалі дуэты, квартэты, ансамблі вялікіх і малых форм з розных куткоў Беларусі.

Фартэпіянны дуэт «Арабескі» ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай у складзе Сафіі Велічкевіч і Міхаліны Гутнік (клас настаўнікаў Ірыны Валянцінаўны Бяганскай і Алены Алегаўны Кліменка) прыняў удзел у конкурсе і стаў Лаўрэатам I ступені!

Віншуем з перамогай! Зычым далейшых творчых поспехаў і дасягненняў!