Гарадскі адборачны тур Міжнароднага конкурсу «Музыка надзеі»

22 кастрычніка 2022 года ў Габеленавай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі адбыўся гарадскі адборачны тур Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Музыка надзеі».

Віншуем навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення Чэнь Хуайлэ (клас Ірыны Валянцінаўны Бяганскай) і Дар’ю Шыпуль (клас Алены Анатольеўны Дземідзенкі), якія годна прадставілі нашу школу!

Рашэннем журы да далейшага ўдзелу ў XIX Міжнародным конкурсе «Музыка надзеі» дапушчана навучэнка чацвёртага класа Чэнь Хуайлэ.

Віншуем і зычым далейшых творчых поспехаў і дасягненняў!