З 27 мая па 2 чэрвеня 2022 года ў г. Масква праходзіў Міжнародны конкурс выканальніцкага майстэрства сярод выкладчыкаў 15 краін «Жар-Птушка Расіі».
Арганізатары конкурсу: Фонд Творчых Інтэлектуальных Падзеяў «Жар-Птушка Расіі» ў супрацоўніцтве з Саюзам Работнікаў Культуры Расійскай Федэрацыі.
Загадчыца вакальна-харавага аддзялення, кіраўнік узорнага дзіцячага хору «Тоніка» Святлана Аляксандраўна Белая (канцэртмайстар Паліна Яўгенаўна Цярнова) прыняла ўдзел у конкурсе ў намінацыі «Вакальнае мастацтва» (катэгорыя «Майстар і вучань») і па яго выніках стала Лаўрэатам I ступені!
Ад усёй душы віншуем і зычым далейшых творчых поспехаў!