Канцэрт класа дацэнта Н.С. Котавай-Громавай

3 чэрвеня 2022 года ў Вялікай канцэртнай зале школы адбыўся канцэрт выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганны Шаляпень і Веранікі Кунічкінай (клас дацэнта Н.С. Котавай-Громавай).

У праграме канцэрта прагучалі фартэпіянныя творы Г.Ф. Гендэля, І.С. Баха, Й. Гайдна, В. Моцарта, Р. Шумана, М. Равеля, М. Рымскага-Корсакава.