II Міжнародны фестываль-конкурс фартэпіянных ансамбляў «QOS ALQA» прайшоў з 18 па 23 красавіка 2022 года ў г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан. Конкурс праходзіў на базе кафедры фартэпіяна і аргана Казахскага Нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў, па відэазапісах.
Фартэпіянны дуэт навучэнцаў ДМШМ № 1 у складзе Хуайлэ Чэнь і Стэфаніі Шаўлікавай (настаўнікі Ірына Валянцінаўна Бяганская і Таццяна Мікалаеўна Мікуліч) прыняў удзел у фестывалі-конкурсе, па выніках якога стаў уладальнікам вышэйшай узнагароды – Гран-Пры!
Віншуем з бліскучай перамогай! Зычым новых творчых поспехаў і дасягненняў!
