Віншуем Ксенію Маянаву і Арцёма Хоціна – Дыпламантаў IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Ільвяня» (Лідскі вянок)!

Падведзены вынікі яшчэ двух конкурсных дзён IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Ільвяня».

29 мая на базе ДУА «Лідская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў заключны дзень IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Ільвяня» (Лідскі вянок). У гэты дзень адбыўся фінальны тур у намінацыі «Фартэпіяна», дзе свае творчыя здольнасці дэманстравалі юныя піяністы з розных куткоў нашай краіны.

Навучэнцы фартэпіяннага аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай Ксенія Маянава і Арцём Хоцін (настаўнік Вікторыя Ігараўна Бяляўская) у намінацыі «Фартэпіянны ансамбль» сталі ўладальнікамі Дыплома I ступені!

Віншуем нашых вучняў і зычым ім далейшых творчых поспехаў!