22 мая 2022 года адбылася II Міжнародная алімпіяда па сальфеджыа «До-мажор». Арганізатарам алімпіяды з’яўляецца Цэнтр «Музыказнайка». Алімпіяда праходзіла дыстанцыйна ў адзін тур. Усе заданні падаваліся як у традыцыйнай, так і ў крэатыўнай форме, якія запатрабавалі кемлівасці і знаходлівасці. Дзеці з вялікім захапленнем і азартам выконвалі ўсе прапанаваныя заданні.
Удзельнікі падобных алімпіяд адкрываюць для сябе Сальфеджыа з новага боку, як найцікавы і займальны прадмет, дзе даецца вялікі абшар для развіцця музычнага мыслення і творчасці.
Навучэнка вакальна-харавога аддзялення Кацярына Шуляк (настаўнік Наталля Аляксандраўна Лінкевіч) прыняла ўдзел у Алімпіядзе і стала Лаўрэатам III ступені!
Віншуем з годным вынікам! Зычым далейшых поспехаў у засваенні музычна-тэарэтычных дысцыплін!