14 мая 2022 года на базе Дзіцячай школы мастацтваў г. Ліды прайшоў чарговы этап IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Ільвяня» (Лідскі вянок). У гэты дзень адбыліся конкурсныя праслухоўванні юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах.
Навучэнцы духавога аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай увайшлі ў лік пераможцаў конкурсу:
Дзмітрый Дзееў (ударныя інструменты) – Лаўрэат II ступені (настаўнік А. Ганькова, канцэртмайстар Э. Шырынаў)
Цімафей Чаркасаў (кларнет) – Лаўрэат II ступені (настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная)
Сафія Пляганская (ударныя інструменты) – Лаўрэат III ступені (настаўнік А. Ганькова, канцэртмайстар Э. Шырынаў)
Сафія Сангдэль (кларнет) – Дыпламант I ступені (настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная)
Соф’я Ярмошка (кларнет) – Дыпламант I ступені (настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная)
Варвара Ёрш (кларнет) – Дыпламант II ступені (настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная)
Дыпломамі «За высокае педагагічнае майстэрства і развіццё нацыянальных традыцый музычнага мастацтва Беларусі» ўзнагароджаны А. Ганькова, Н. Ільюшчанкава, Э. Шырынаў, І. Пшанічная.
Таксама віншуем Васіля Антановіча (балалайка) – Лаўрэата II ступені IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Ільвяня» (Лідскі вянок)! Выступленне навучэнца ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай падрыхтавалі настаўнікі Юрый Леанідавіч Жайловіч і Таццяна Сяргееўна Марозава, канцэртмайстар Ганна Сяргееўна Лузанава!
Віншуем з высокімі вынікамі! Зычым пераможцам конкурсу творчых дасягненняў, перамог і адкрыццяў новых гарызонтаў у свеце музыкі!