12 мая 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбыўся канцэрт хоравай музыкі Людмілы Шлег «Святы Анёле» з выставай карцін кампазітара.
У канцэрце прынялі ўдзел:
Узорны хор «ТОНІКА» ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Святлана Белая);
Канцэртны хор МДМК імя М.І. Глінкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Аляксей Снітко);
Харавы ансамбль сучаснай музыкі «CONCERTINO» Беларускага саюза кампазітараў (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Аляксей Снітко);
Народны маладзёжны акадэмічны хор Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Р. Шырмы (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Тамара Парфёнава);
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Р. Шырмы» (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Вольга Янум).
У канцэрце прагучалі духоўныя і свецкія сачыненні кампазітара для дзіцячага, жаночага, мужчынскага і змешанага саставаў.