У красавіку 2022 года ў Мінску праходзіць Нацыянальны радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусi».
22 красавіка фартэпіянны дуэт навучэнцаў нашай школы ў складзе Хуайлэ Чэнь (настаўнік Ірына Валянцінаўна Бяганская) і Стэфаніі Шаўлікавай (настаўнік Таццяна Мікалаеўна Мікуліч) прыняў удзел у другім туры радыёконкурсу. У іх выкананні прагучаў твор беларускага кампазітара Аліны Безенсон «Пасля дажджу».
27 красавіка навучэнка эстраднага аддзялення Улада Агеенка (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) таксама прыняла ўдзел у другім туры радыёконкурсу.
Зычым поспеху і далейшых творчых здзяйсненняў!