Віншуем Дарыну Грыб – Лаўрэата Міжнароднага конкурсу вакальнага мастацтва «Мой голас»!

З 26 сакавіка па 15 красавіка 2022 г. адбыўся Міжнародны конкурс вакальнага мастацтва «Мой голас» (г. Масква, Расія).

Навучэнка вакальна-харавога аддзялення Дарына Грыб (падрыхтоўчае аддзяленне) стала Лаўрэатам II ступені!

Настаўнік Ксенія Юр’еўна Баршчова і канцэртмайстар Паліна Яўгенаўна Цярнова былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі за падрыхтоўку навучэнцаў да конкурсу.

Віншуем Дарыну і яе настаўніка з перамогай! Зычым новых творчых дасягненняў і поспехаў!