З 31 сакавіка па 1 красавіка 2022 г. адбыўся IV Міжнародны фестываль-конкурс нацыянальных сучасных мастацтваў (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь).
Навучэнка вакальна-харавога аддзялення Арсенія Салавей (7 клас) стала Лаўрэатам I ступені!
Настаўнік Марыя Міхайлаўна Паўловіч і канцэртмайстар Паліна Яўгенаўна Цярнова былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі за падрыхтоўку навучэнкі да конкурсу.
Віншуем з перамогай! Зычым новых творчых дасягненняў і поспехаў!
