27 – 28 сакавіка 2022 года ў а.г. Стара-Барысаў адбыўся IV Міжнародны конкурс-фестываль вакальнай і інструментальнай творчасці «Натхненне роднага краю». Ён праходзіў у 9 намінацыях, 6 узроставых катэгорыях. У гэтым годзе ў конкурсе-фестывалі прынялі ўдзел каля 500 чалавек з розных краін. У складзе журы – кваліфікаваныя спецыялісты і заслужаныя дзеячы ў галіне інструментальнага і вакальнага мастацтва з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі, Сербіі.
Дыпломамі ў розных намінацыях былі адзначаны 16 навучэнцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай:
Аліна Раткевіч – Лаўрэат I ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)
Васіль Антановіч – Лаўрэат I ступені (настаўнік Ю.Л. Жайловіч, канцэртмайстар Г.С. Лузанава)
Фартэпіянны дуэт у складзе Таісіі Платонавай і Нікі Маслёнчанка – Лаўрэат I ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)
Ксенія Філіпенка – Лаўрэат II ступені (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай)
Фартэпіянны дуэт у складзе Ксеніі Маянавай і Арцёма Хоціна – Лаўрэат II ступені (настаўнік В.І. Бяляўская)
Пётр Кандратовіч – Лаўрэат III ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)
Сямён Рахлін – Лаўрэат III ступені (настаўнік С.А. Руткевіч, канцэртмайстар М.А. Гібчык)
Аляксандра Нехвядовіч – Лаўрэат III ступені (настаўнік А.А. Шчарбакова)
Дар’я Дашкевіч – Лаўрэат III ступені (настаўнік А.А. Шчарбакова)
Фартэпіянны дуэт «Дубль-дыез» у складзе Фёдара Курыліна і Аляксандра Князя – Лаўрэат III ступені (настаўнікі Т.М. Мікуліч, Т.А. Камай)
Ксенія Скітава-Станкевіч – Дыпламант I ступені (настаўнік Ю.В. Цэйгер)
Станіслаў Коўзелеў – Дыпламант I ступені (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І.В. Пшанічная)
Вікторыя Гуд – Дыпламант II ступені (настаўнік В.І. Бяляўская)
Высокую адзнаку працы атрымалі настаўнікі і канцэртмайстры школы, якія падрыхтавалі юных музыкаў, ад старшыні журы А.А. Цыганкова – прафесара РАМ імя Гнесіных, кампазітара, народнага артыста Расіі, Кавалера ордэна Дружбы.
Дыпломамі за педагагічнае майстэрства ўзнагароджаны Вольга Фёдараўна Калядка, Юрый Леанідавіч Жайловіч, Ніна Аляксееўна Ільюшчанкава, Таццяна Мікалаеўна Мікуліч, Таццяна Аляксееўна Камай, Наталля Іванаўна Чарнавокая, Анастасія Аляксандраўна Шчарбакова, Вікторыя Ігараўна Бяляўская, Юлія Віктараўна Цэйгер, Сяргей Анатольевіч Руткевіч!
Дыпломамі за канцэртмайстарскае майстэрства адзначаны Таццяна Аляксееўна Камай, Ганна Сяргееўна Лузанава, Ірына Валер’еўна Пшанічная, Марыя Алегаўна Гібчык!
Віншуем нашых таленавітых вучняў, іх настаўнікаў і канцэртмайстраў з цудоўнымі вынікамі! Зычым новых перамог і творчых дасягненняў!