З 28 па 30 сакавіка 2022 года прайшоў IX Мінскі гарадскі адкрыты конкурс юных выканаўцаў на струнных смычковых інструментах «ВЯСНОВЫЯ СТРУНЫ» імя Р.Б. Мысліўчыка.
Сёлета конкурс праводзіўся ў намінацыі «Салісты», дзе сваё майстэрства прадэманстравалі больш за 100 юных музыкантаў горада Мінска.
Лаўрэатам III ступені стала навучэнка ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай
Эма Карповіч (настаўнік Надзея Пятроўна Цэхановіч, канцэртмайстар Вікторыя Ігараўна Бяляўская)!
Дыпламантамі IX Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу «Вясновыя струны» сталі:
Варвара Шхалахава (настаўнік Вольга Мікалаеўна Крукоўская, канцэртмайстар Ірына Валер’еўна Пшанічная),
Сафія Данская,
Ульяна Акавіцкая,
Ганна Балыш (настаўнік Надзея Пятроўна Цэхановіч, канцэртмайстар Вікторыя Ігараўна Бяляўская),
Ульяна Кудзіна (настаўнік Вікторыя Тарасаўна Карпава, канцэртмайстар Ірына Валер’еўна Пшанічная)!
Спецыяльным Дыпломам конкурсу адзначана Марыя Малевіч (настаўнік Валянціна Яўгенаўна Гарбацікава, канцэртмайстар Марыя Алегаўна Гібчык)!
Віншуем навучэнцаў, іх настаўнікаў і канцэртмайстраў! Зычым далейшых творчых поспехаў і новых вяршыняў!