Віншуем узорны хор «ТОНІКА» – дыпламанта спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі!

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узорны хор«ТОНІКА» ўдастоены Прэміі і звання дыпламанта спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі за паспяховае выступленне ў 2021 годзе ў X Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусi».