27 сакавіка 2022 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся урачысты вечар, прымеркаваны да 100-годдзя народнага артыста СССР і БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Уладзіміравіча Роўды. У гала-канцэрце прынялі ўдзел харавыя калектывы гарадскога фестывалю народнай творчасці «Сузор’е 2020–2021».
Узорны дзіцячы хор «ТОНІКА» нашай музычнай школы (кіраўнік Святлана Белая, канцэртмайстар Паліна Цярнова) выканаў два сачыненні: С. Рахманінаў «Італьянская полька»; У. Бяляеў «Журавель» (з кантаты «Лепшая земля»). Разам з хорам у канцэрце прыняў удзел ансамбль цымбалістаў «Медуніца» (кіраўнік Вольга Скобеюс).