17 сакавіка 2022 года ў Малой зале ДМШМ № 1 імя Л.П. Аляксандраўскай адбыўся канцэрт «Кругасветнае музычнае падарожжа». У ім прынялі ўдзел вучні аддзялення струнных народных інструментаў, а таксама аддзялення народных інструментаў (баян-акардэон).
Вядучая канцэрта – Таццяна Афоніна – знаёміла слухачоў з асаблівасцямі музычнай культуры розных краін і народаў – Італіі, Іспаніі, Лацінскай Амерыкі, Расіі і Беларусі.
Юныя выканаўцы ўвасаблялі ў музыцы народна-жанравыя сцэнкі, танцы і рознахарактарныя партрэты. Асаблівым каларытам вылучаліся выступленні калектываў – узорнага ансамбля «Залатая горка» (кіраўнік Ю. Жайловіч) і ансамбля «Акцэнт» (кіраўнік В. Калядка).
У цэлым канцэрт атрымаўся займальным, насычаным і поўным кантрастаў.