Віншуем пераможцаў ХII Міжнароднага конкурсу сярод музыкантаў «RAND MUSIC ART»!

З 2 па 15 сакавіка 2022 года ў г. Ялец (Расія) пры падтрымцы Упраўлення культуры адміністрацыі гарадской акругі г. Ялец, МБУДА «ДШМ №1 г. Яльца» адбыўся ХII Міжнародны конкурс сярод музыкантаў «RAND MUSIC ART»!

Лаўрэатамі III ступені ў намінацыі «Фартэпіянны ансамбль» сталі:

Варвара Крывенка (клас настаўніка Вікторыі Ігараўны Бяляўскай) і Марыя Афанасьева (клас настаўніка Анастасіі Аляксандраўны Шчарбаковай)!

Дыпламантамі конкурсу сталі:

у намінацыі «Фартэпіяна сола» Аляксандра Нехвядовіч (клас настаўніка Ана-стасіі Аляксандраўны Шчарбаковай),

фартэпіянны дуэт у складзе Ксеніі Маянавай і Арцёма Хоціна (клас настаўніка Вікторыі Ігараўны Бяляўскай)!

Віншуем нашых вучняў і зычым ім далейшых творчых поспехаў!