Віншуем узорны дзіцячы хор «ТОНІКА» – Лаўрэата Міжнароднага музычнага фестывалю «Іпалітаўская харавая вясна»!

13 сакавіка 2022 г. адбыўся Міжнародны музычны фестываль «Іпалітаўская харавая вясна» (г. Масква, Расійская Федэрацыя). Арганізатарам Фестывалю з’яўляецца кафедра «Дырыжыраванне акадэмічным хорам» факультэта Вакальна-харавой і дырыжорскай падрыхтоўкі Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя М.М. Іпалітава-Іванава. Фестываль праводзіцца сярод дзіцячых, юнацкіх і маладзёжных калектываў і вакальна-харавых ансамбляў г. Масквы, рэгіёнаў РФ, краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа ў намінацыі «Акадэмічныя хоры і ансамблі».

У гэтым годзе фестываль аб’яднаў 95 калектываў-удзельнікаў з 6 краін. Наш узорны дзіцячы хор «ТОНІКА» (кіраўнік – Святлана Аляксандраўна Белая, канцэртмайстар – Паліна Яўгенаўна Цярнова) быў удастоены звання Лаўрэата.

Ад усёй душы віншуем з перамогай! Зычым далейшых творчых поспехаў!