7 сакавіка 2022 г. адбыўся Міжнародны шматжанравы конкурс «МОЙ ДЭБЮТ» (г. Масква, Расійская Федэрацыя). Арганізатары конкурсу: Фестывальны рух «Музыкантофф».
У намінацыі «Акадэмічны вакал» перамогу атрымалі навучэнцы вакальна-харавога аддзела Злата Дацюк (1 клас) і Васіль Лыскавец (падрыхтоўчае аддзяленне) – яны сталі Лаўрэатамі ІІ ступені.
Падзячным лістом была адзначана настаўнік – Святлана Аляксандраўна Белая.
Ад усёй душы віншуем Злату і Васіля, настаўніка – С.А. Белую, канцэртмайстра – П.Я. Цярнову з перамогай! Зычым далейшых творчых поспехаў!