Канцэрт «Вясновы калейдаскоп»

4 сакавіка 2022 года ў Малой зале нашай школы адбыўся канцэрт «Вясновы калейдаскоп». Радасны і святочны настрой падарылі ўсім настаўнікам, бацькам і запрошаным вучні фартэпіяннага аддзялення. Музыка пакінула ў сэрцах слухачоў сапраўдны феерверк эмоцый і ўражанняў.