10 сакавіка 2022 года ў 19.00 у малой зале імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі (пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца канцэрт фартэпіяннай музыкі «Музычнае падарожжа» ў рамках інавацыйнага культурна-адукацыйнага праекта Аляксея Іванавіча Снітко «Музыка беларускіх кампазітараў – пакаленню XXI стагоддзя». У выкананні навучэнцаў і выкладчыкаў фартэпіяннага аддзялення нашай школы і Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі прагучаць творы Алены Атрашкевіч, Галіны Гарэлавай, Аліны Безенсон, Дзмітрыя Лыбіна і Яўгена Глебава.
Будзем рады бачыць Вас на нашым музычным вечары!
