21 лютага 2022 г. у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Малой зале імя Р. Шырмы адбыўся святочны Гала-канцэрт Лаўрэатаў фестывалю-конкурсу «Златагорская Вясёлка – 2022».
Сёлета ў фестывалі-конкурсе прынялі ўдзел 174 юныя музыканты. Дзеці паказалі сваё выдатнае валоданне музычнымі інструментамі, а таксама дакладнасць і тонкасць у перадачы змястоўнай часткі выкананых твораў. Віртуознасць у спалучэнні з яркай эмацыйнасцю далі тыя цудоўныя вынікі, якія гледачы змаглі ўбачыць на Гала-канцэрце. Гэтае музычнае свята, якое стала «заключным акордам» конкурсу, аб’яднала пераможцаў намінацыі «Віртуоз». У гала-канцэрце выступілі лаўрэаты I, II, III ступеняў:

Паліна Новікава (ДМШМ №1 настаўнік А. Логінава) 
Ігар Кезік (ДМШМ №12 настаўнік Т. Марозава, канцэртмайстар А. Машуціна) 
Уладзіслава Дубік (ДМШМ №1 настаўнік А. Логінава) 
Маргарыта Макарава (ДМШМ №1 настаўнік Д. Елісеева, канцэртмайстар А. Варановіч) 
Таццяна Ясінская (ДМШМ №1 настаўнік І. Мышкоўская, канцэртмайстар Э. Шырынаў) 
Паліна Тычынская (ДМШМ №1 настаўнік С. Белая, канцэртмайстар П. Цярнова) 
Аляксей Мурашка (СШ №11, настаўнік І. Пашкевіч) 
Аліна Занеўская (ДМШМ №1, настаўнік В. Аўчыннікава) 
Арына Цыбіна (ДМШМ №1, настаўнік А. Кальянава) 
Дзмітрый Дзееў (ДМШМ №1, настаўнік А. Ганькова, канцэртмайстар Э. Шырынаў) 
Данііл Васількевіч (ДМШМ №1 настаўнік Г. Забара, канцэртмайстар Д. Стэц) 
Пётр Панамароў (ДМШМ №2, настаўнік Н. Елістратава, канцэртмайстар І. Дынькова) 
Лізавета Бяганская (ДМШМ №1, настаўнік І. Мышкоўская, канцэртмайстар Э. Шырынаў) 
Сяргей Шульга (ДМШМ №7, настаўнік М. Рубцэвіч, канцэртмайстар І. Стрыга) 
Цімафей Чаркасаў (ДМШМ №1, настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная) 
Ульяна Старавойтава (ДМШМ №13, настаўнік В. Новікава, канцэртмайстар В. Іванюценка) 
Сафія Марына (Ракаўская ДШМ, настаўнік Ю. Краўчык, канцэртмайстар Н. Турок) 
Надзея Карнеева (ДМШМ №7, настаўнік Т. Глушанкова, канцэртмайстар Д. Цітко) 
Ева Марыя Гашынская (ДМШМ №9, настаўнік Л. Сергіенка) 
Кацярына Карнеева (ДМШМ №7, настаўнік Н. Крэслаўская) 
Варвара Зяцікава (Полацкая дзіцячая школа мастацтваў, настаўнік В. Левіна) 
Ян Шомаў (ДМШМ №15, настаўнік І. Картэс, канцэртмайстар В. Жыцянёва) 
Ксенія Філіпенка (ДМШМ №1 настаўнік В. Калядка, канцэртмайстар Т. Камай) 
Аляксандр Панімаш (СШ №207, настаўнік М. Касьянаў, канцэртмайстар Я. Панімаш) 
Фёдар Громаў (ДМШМ №1 настаўнік В. Громаў) 
Ангеліна Ксёнц (ДМШМ №17 настаўнік Г. Жайловіч) 
Марыя Яковіна – вядучая канцэрту 
Удзельнікі канцэрту
На заканчэнне канцэрта з цёплымі пажаданнямі і віншаваннямі ўдзельнікам конкурсу выступіла дырэктар ДМШМ №1 А.І. Майстар. Яна выказала падзяку бацькам і настаўнікам юных музыкантаў за падтрымку і цёплую атмасферу, якую яны ствараюць для іх кожны дзень.
Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў конкурсу-фестывалю «Златагорская вясёлка-2022»! Зычым поспехаў на музычнай ніве і плённага ўдзелу ў далейшых творчых сустрэчах!



























