12 лютага 2022 года ў Мінску прайшоў VII Міжнародны конкурс-фестываль «Горад шчасця – 2022».
Мэта конкурсу – падтрымка і папулярызацыя творчасці таленавітых і маладых выканаўцаў.
Задачы конкурсу:
• Развіццё творчага патэнцыялу дзяцей-удзельнікаў, а таксама рост іх вакальнага і харэаграфічнага майстэрства;
• Папулярызацыя дзіцячай музычнай і харэаграфічнай творчасці, падтрымка таленавітых юных выканаўцаў;
• Абмен вопытам паміж творчымі калектывамі для павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства.
Журы, у склад якога ўвайшлі прафесіяналы беларускага і замежнага вакальнага мастацтва, вызначылі лаўрэатаў ва ўсіх намінацыях. Вучаніца эстраднага аддзялення ДМШМ №1 Аліса Кедо (настаўнік Ксенія Алегаўна Вашчанка) стала Лаўрэатам II ступені!

Віншуем Алісу і яе настаўніка! Зычым далейшых творчых перамог!