З 10 па 21 лютага 2022 года ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска пройдзе фестываль-конкурс «Златагорская вясёлка – 2022».
У працы журы конкурсу прымуць удзел:
у намінацыі «Дэбют» і «Перспектыва» – выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі і настаўнікі Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска.
у намінацыі «Віртуоз» –
* Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, салістка канцэртнай залы Сафійскага сабора К.М. Пагарэлая
* Дырэктар Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі А.І. Снітко
* Лаўрэаты і стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Д.У. Елісеева, Я.М. Макарыч, Д.І.Цітоў.
ПРАГРАМА фестывалю-конкурсу «Златагорская вясёлка – 2022»
З 10 па 15 лютага 2022 года прагляд відэазапісаў удзельнікаў у намінацыі «Дэбют»
16 лютага 2022 года публікацыя вынікаў конкурсу ў намінацыі «Дэбют» на сайце школы https://dms1.by/.
17 лютага, Вялікая зала
10.00 -17.00 Конкурсныя праслухоўванні ў намінацыі «Перспектыва»
18 лютага, Вялікая зала
16.00 Канцэрт членаў журы фестывалю-конкурсу
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне удзельнікаў у намінацыях «Дэбют» і «Перспектыва»
19 лютага, Вялікая зала
10.00 -17.00 Конкурсныя праслухоўванні ў намінацыі «Віртуоз»
14.00 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў малодшай і сярэдняй узроставых груп па спецыяльнасці «Інструментальнае выканальніцтва»
18.00 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў старэйшай узроставай групы па спецыяльнасці «Інструментальнае выканальніцтва» і удзельнікаў па спецыяльнасці «Вакальнае выканальніцтва».
21 лютага, Малая канцэртная зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі
18.00 Гала-канцэрт лаўрэатаў фестывалю-конкурсу «ЗЛАТАГОРСКАЯ ВЯСЁЛКА-2022»
ГРАФІК конкурсных праслухоўванняў у намінацыі «Перспектыва»
17 лютага, Вялікая зала
10.00 Праслухоўванне ўдзельнікаў па спецыяльнасці «Сольныя спевы»
11.00 Праслухоўванне ўдзельнікаў па спецыяльнасці «Фартэпіяна»
12.00 Праслухоўванне ўдзельнікаў па спецыяльнасці «Струнныя смычковыя інструменты»
13.00-14.00 – перапынак
14.00 Праслухоўванне ўдзельнікаў па спецыяльнасці «Народныя інструменты»
15.30 Праслухоўванне ўдзельнікаў па спецыяльнасці «Духавыя і ўдарныя інструменты»
ГРАФІК конкурсных праслухоўванняў у намінацыі «Віртуоз»
19 лютага, Вялікая зала
10.00 Праслухоўванне удзельнікаў МАЛОДШАЙ УЗРОСТАВАЙ ГРУПЫ па спецыяльнасці «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна, арган, струнна-смычковыя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, народныя інструменты)».
11.00 Праслухоўванне ўдзельнікаў СЯРЭДНЯЙ УЗРОСТАВАЙ ГРУПЫ па спецыяльнасці «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна, арган, струнна-смычковыя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, народныя інструменты)».
13.00 — 14.30 – перапынак
14.30 Праслухоўванне ўдзельнікаў СТАРЭЙШАЙ УЗРОСТАВАЙ ГРУПЫ па спецыяльнасці «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна, арган, струнна-смычковыя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, народныя інструменты)».
16.30 Праслухоўванне ўдзельнікаў малодшай, сярэдняй, старэйшай узроставых груп па спецыяльнасці «Вакальнае выканальніцтва (акадэмічныя спевы, эстрадныя спевы, народныя спевы)».
Інфармацыя для ўдзельнікаў
Акустычныя рэпетыцыі для групы «Віртуоз» будуць праходзіць у Вялікай канцэртнай зале школы
18 лютага (пятніца)
9.00 – 15.00 і 18.00 – 21.00.
19 лютага (субота)
8.00 – 9.30 і 13.00 – 14.00.
Працягласць рэпетыцыі 15 хвілін.
Папярэдні запіс па тэл. 8 017 378 65 32