Віншуем Лаўрэатаў I Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі «Музычны Мір»!

З 23 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022 года ў Беларусі прайшоў I Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі «Музычны Мір». Ідэйным кіраўніком і дырэктарам конкурсу выступіў вядомы музыка, сябра Беларускага саюза кампазітараў Мікіта Сяргеевіч Бельцюкоў. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 180 юных піяністаў з розных гарадоў Беларусі і Расіі. Удзельнікі змаглі праявіць свае таленты ў катэгорыях «Фартэпіяна сола», «Ансамбль», «Канцэртмайстарскае майстэрства», «Настаўнік і вучань».

Віншуем з прысуджэннем звання Лаўрэатаў I ступені Фартэпіянны дуэт у складзе Чэнь Хуайлэ (клас настаўніка Ірыны Валянцінаўны Бяганскай) і Стэфаніі Шаўлікавай (клас настаўніка Таццяны Мікалаеўны Мікуліч). У намінацыі «Фартэпіяна сола» Лаўрэатам II ступені стала навучэнка Чэнь Хуайлэ (клас настаўніка Ірыны Валянцінаўны Бяганскай), Дыпламантам I ступені – навучэнка Таццяна Жэшка (клас настаўніка Наталлі Іванаўны Чарнавокай), Дыпломам удзельніка «Надзея» за выкананне твора беларускага кампазітара Кацярыны Гігевіч адзначана навучэнка Арына Цыбіна (клас настаўніка Алены Ўладзіміраўны Кальянавай).

22 студзеня 2022 года ў старадаўнім беларускім мястэчку Мір адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў I Рэспубліканскага адкрытага фартэпіяннага фестывалю-конкурсу «Музычны Мір». У гала-канцэрце лаўрэатаў I ступені прыняў удзел фартэпіянны дуэт нашай школы. У выкананні Чэнь Хуайлэ і Стэфаніі Шаўлікавай у Партрэтнай зале Мірскага замка прагучала першая частка санаты Рэ мажор В.А. Моцарта.

Ад усёй душы віншуем нашых лаўрэатаў і іх настаўнікаў – І.В. Бяганскую і Т.М. Мікуліч з перамогай! Зычым далейшых творчых поспехаў і здзяйсненняў!