Канцэрт «Навагодні сувенір»

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў – 22 снежня 2021 года – у Малым зале ДМШМ № 1 адбыўся канцэрт для бацькоў «Навагодні сувенір». У праграму музычнага вечара ўвайшлі песні пра Новы год, апрацоўкі калядных песень, а таксама песні з мультфільмаў. Юныя выканаўцы – хор 1 класа і народнага духавога аддзяленняў (кіраўнік Т.М. Шамякіна, канцэртмайстар В.М. Драч). Цяпло і пранікнёна прагучалі мелодыі ў розных выканальніцкіх складах – харавым, ансамблевым, з інструментальным суправаджэннем саміх 1-класнікаў (блок-флейта, бубен). Удзячныя слухачы апладысментамі прынялі такі музычны падарунак.