Віншаванні з 95-годдзем ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай атрымалі ў гэтыя святочныя дні ветэраны школы, якія аддалі шмат гадоў нястомнай працы з вучнямі. Словы шчырай падзякі за працу і неацэнны ўклад у музычную адукацыю, творчае і эстэтычнае развіццё выхаванцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска атрымалі таксама дырэктара У.П. Гуртатоўскі, С.В. Перапеча, А.І. Снітко. Калектыў школы працягвае прытрымлівацца закладзеных імі традыцый, высока цэніць прафесіяналізм і прыхільнасць да нацыянальных культурных каштоўнасцяў.
Адміністрацыя школы распрацавала палажэнне аб узнагароджанні работнікаў падзякамі да 95-годдзя школы.
За плённую працу па ажыццяўленні музычна-эстэтычнага выхавання і ў сувязі з 95-годдзем Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай
ПАДЗЯКАЙ школы ўзнагароджаны:
Галіна Газізаўна Ахметава
Алена Сяргееўна Варывода
Валянціна Пятроўна Дзмітрачэнка
Валянціна Мацвееўна Драч
Ларыян Ларыянавіч Каліноўскі
Эрнэст Ларыянавіч Каліноўскі
Вікторыя Тарасаўна Карпава
Таццяна Мікалаеўна Мікуліч
Таццяна Віктараўна Рагачэўская
Сяргей Фёдаравіч Савіцкі
Святлана Ўладзіміраўна Воранава
Алена Анатольеўна Дземідзенка
Пётр Пятровіч Каліноўскі
Алена Яўгенаўна Колас
Наталля Анатольеўна Лянкевіч
Ірына Ільінічна Мухамядзьярава
Ала Міхайлаўна Нямцова
Сяргей Анатольевіч Руткевіч
Наталля Іванаўна Чарнавокая
Таццяна Мікалаеўна Шамякіна
15 снежня 2021 года свой юбілей адзначыла настаўнік фартэпіяннага аддзялення ДМШМ №1, якая прыйшла працаваць у школу ў 1970-я гады, Алена Сяргееўна Варывода. Ала Іосіфаўна Майсцер павіншавала юбіляра і зачытала прывітальны адрас.
