Віншуем Дзмітрыя Дзеева – Лаўрэата XVIII Міжнароднага конкурсу «Музыка надзеі»!

У снежні 2021 года ў Беларусі адбыўся XVIII Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі». Сярод галоўных мэтаў музычнага спаборніцтва – выяўленне і падтрымка таленавітых навучэнцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў, прапаганда лепшага педагагічнага вопыту, ўмацаванне творчых сувязяў.

У гэтым годзе для ўдзелу было пададзена больш за 100 заявак ад юных музыкантаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Конкурс праводзіўся ў двух узроставых групах (малодшая і старэйшая) па намінацыях «Драўляныя духавыя інструменты» і «Медныя духавыя і ўдарныя інструменты». Заключны этап конкурсу праходзіў на базе Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага з 6 па 10 снежня.

Вучань ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай па класе ўдарных інструментаў Дзмітрый Дзееў (настаўнік А.С. Ганькова, канцэртмайстар Э.Э. Шырынаў) прыняў удзел у конкурсе і па выніках выступленняў стаў Лаўрэатам III ступені!

Віншуем Дзмітрыя, яго настаўніка і канцэртмайстра! Зычым далейшых творчых дасягненняў!