11 лістапада 2021 г. адбыўся Міжнародны шматжанравы конкурс «Восеньская фантазія» (г. Масква, Расійская Федэрацыя). Арганізатары конкурсу: Міжнароднае творчае аб’яднанне «Мастацтва без межаў».
У журы конкурсу ўваходзілі расійскія педагогі і артысты, а таксама вядучыя выкладчыкі і дзеячы мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
У намінацыі «Акадэмічны вакал» перамогу атрымала Паліна Тычынская – яна стала Лаўрэатам II ступені! У яе выкананні прагучала сачыненне М. Мусаргскага «Песня пра камара» (з оперы «Барыс Гадуноў»).
Падзячным лістом былі адзначаны настаўнік – Святлана Аляксандраўна Белая, канцэртмайстар – Паліна Яўгенаўна Цярнова.
Ад усёй душы віншуем Паліну, яе настаўніка – С.А. Белую, канцэртмайстра – П.Я. Цярнову з перамогай! Зычым далейшых творчых поспехаў!