Віншуем лаўрэатаў VI Міжнароднага конкурсу мастацтваў «КРЫШТАЛЬНЫ ВАСІЛЁК»/ «CRYSTAL CORNFLOWER» 2021!

З 23 па 31 кастрычніка 2021 года ў Мінску прайшоў VI Міжнародны конкурс мастацтваў «Крыштальны Васілёк» / «CRYSTAL CORNFLOWER» 2021.

Сёлета конкурс праходзіў у трох катэгорыях – харэаграфія, вакал і тэатр/выяўленчае мастацтва. У катэгорыі «вакал» больш за 120 канкурсантаў розных узроставых груп паказалі сваё вакальнае майстэрства ў наступных намінацыях: акадэмічны вакал, народны вакал, джазавы вакал, эстрадны вакал.

У конкурсе прынялі ўдзел вучаніцы ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай. Па выніках выступленняў у намінацыі Джазавы вакал Сола 12-13 гадоў Лізавета Бяганская (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) з песняй «Its don’t mean a thing» (музыка Дзюка Элінгтана, словы Ірвінга Мілса) стала Лаўрэатам I ступені!

У намінацыі Эстрадны вакал Ансамблі 12-15 гадоў Ансамбль «Con Calore» (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) з песняй «Candyman» (аўтары песні – Крысціна Агілера, Лінда Перы) таксама стаў Лаўрэатам I ступені!

Віншуем з перамогай! Зычым прыгожых песень і новых творчых дасягненняў!