Анастасія Шымчак нарадзілася 11 лістапада 2007 у горадзе Мінску. У цяперашні час вучыцца ў шостым класе дзіцячай музычнай школы №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска, клас выкладчыка Алены Юр’еўны Логінавай.
Анастасія Шымчак вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Рэспубліцы, удзельнічае ў канцэртах і гарадскіх мерапрыемствах. У 2018 годзе выканала канцэрт №23 для фартэпіяна з аркестрам В.А. Моцарта з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а таксама з сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2020 годзе ўдзельнічала ў VI Форуме класічнай музыкі «Неверагодны канцэрт», дзе выканала канцэрт №1 для фартэпіяна з аркестрам op.15 Л. ван Бетховена з Сімфанічным аркестрам г. Гомеля. У снежні 2020 года выканала гэты твор з сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Анастасія ўдзельнічала ў майстар-класах такіх выбітных піяністаў, як Мікалай Дземідзенка (Масква, снежань 2019 год), Барыс Блох (Мінск, кастрычнік 2019 год). У 2019 годзе выступіла ў Марыінскім тэатры ў Пецярбургу на міжнародным конкурсе піяністаў У. Крайнева, прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Талент краіны».
Анастасія Шымчак з’яўляецца ўладальнікам заахвочвальнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2017), лаўрэатам міжнародных конкурсаў.
У 2018 г. Анастасія заваявала I прэмію на VII Міжнародным конкурсе піяністаў у Рызе (Латвія). У лістападзе 2020 года атрымала I прэмію 10-га Міжнароднага конкурсу піяністаў Milan (Італія). У снежні 2020 года стала фіналістам конкурсу «The Neapolitan Masters Competition» (Неапаль, Італія). У гэтым жа месяцы атрымала Гран-пры на міжнародным конкурсе «Палескі агеньчык». У сакавіку ўдзельнічала ў Міжнародным конкурсе Ўладзіміра Крайнева, г. Масква і стала пераможцам гэтага конкурсу. У чэрвені прыняла ўдзел у канцэрце лаўрэатаў конкурсу У. Крайнева ў Маскве, які адбыўся ў Доме музыкі ў зале С. Рахманінава. Неверагодная працавітасць, здольнасць тонка адчуваць музыку, а таксама багатыя тэхнічныя магчымасці характарызуюць Анастасію як піяністку і з’яўляюцца залогам яе паспяховай выканальніцкай будучыні.
Алена Юр’еўна Логінава і Анастасія Шымчак
Аляксей Яршоў пачаў займацца ў музычнай школе з 1 верасня 2016 года ў класе настаўніка Алены Ўладзіміраўны Мельнік.
Лаўрэат III ступені – гарадскі конкурс «Дэбют-2018», намінацыя «Фартэпіянны ансамбль» (малодшая група I), г. Мінск, сакавік 2018 г.
Браў удзел у школьных канцэртах, а таксама ў канцэртнай зале «Верхні горад».
З 1 верасня 2019 года працягнуў навучанне ў класе настаўніка Святланы Аляксандраўны Разько.
У рамках арганнага фестывалю «Голас душы – 2019» у касцёле св. Сімяона і св. Алены г. Мінска Аляксей Яршоў выступаў на канцэрце «Дзеці-дзецям».
Лаўрэат I ступені – Міжнародны конкурс выканаўцаў класічнай музыкі «Kaunas Sonorum-2019», намінацыя «Фартэпіяна» (катэгорыя А – да 10 гадоў), г. Каўнас (Літва), снежань 2019 г.
Лаўрэат I ступені – VII Міжнародны конкурс «Нарва запальвае зоркі – 2019», намінацыя «Фартэпіяна» (катэгорыя А), г. Талін (Эстонія), снежань 2019 г.
Лаўрэат I ступені – VI адкрыты конкурс вакалістаў і інструменталістаў «Вясёлка», намінацыя «Фартэпіяна» (малодшая група), г. Віцебск (Беларусь), снежань 2019 г.
Лаўрэат II ступені – V Адкрыты фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі «Інтэрмецца», намінацыя «Фартэпіяна. Дэбют-2020», г. Мінск (Беларусь), люты 2020 г.
Лаўрэат III ступені – VIII Рэспубліканскі конкурс піяністаў імя Л.І. Марголінай, намінацыя «Фартэпіяна» сола» (сярэдняя ўзроставая група), г. Мінск (Беларусь), сакавік 2020 г.
Лаўрэат III ступені – IX Мінскі гарадскі адкрыты конкурс «Дэбют-2020», намінацыя «Фартэпіяна» (малодшая група II), г. Мінск (Беларусь), май-чэрвень 2020 г.
Дыплом II ступені (Лаўрэат) – IX Міжнародны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў імя М. Грушвіцкага, намінацыя «Фартэпіяна. Сольнае выкананне» (катэгорыя АІІ, г. Ракаў (Беларусь), чэрвень 2020 г.
Лаўрэат II ступені – 4-ы Міжнародны конкурс-фестываль юных музыкантаў «Палескі агеньчык» памяці Юрыя Блінова, намінацыя «Фартэпіяна» (малодшая група), г. Драгічын (Беларусь), лістапад 2020 г.
Лаўрэат I ступені – Конкурс піяністаў, прысвечаны 100-годдзю Мукаша Абдраева ў рамках міжнароднага праекта «BISHKEK MUSIC GAMES» намінацыя «Фартэпіяна» – у катэгорыі-GOLD LINE, г. Бішкек (Кіргізія), снежань 2020 г.
Лаўрэат I ступені + Спецыяльны прыз за артыстызм – I Рэспубліканскі адкрыты дыстанцыйны конкурс юных піяністаў «РIANISSIMO», намінацыя «Фартэпіяна», г. Гродна (Беларусь), снежань 2020 г.
Лаўрэат III ступені – XII Міжнародны конкурс імя С.І. Саўшынскага, намінацыя «Фартэпіяна», г. Санкт-Пецярбург (Расія), студзень-люты 2021 г.
Лаўрэат I ступені – II Міжнародны дыстанцыйны музычны конкурс «Віртуозы», Саратаў, люты 2021 г.
Лаўрэат I ступені – Міжнародны конкурс выканальніцкіх мастацтваў «Зімовы Петразаводск», «Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К. Глазунова», люты 2021 г.
Лаўрэат I ступені – Міжнародны Інтэрнэт-конкурс мастацтваў «Ільвяня запрашае сяброў», г. Ліда, сакавік 2021 г.
Лаўрэат I ступені + спецыяльны дыплом «За лепшае выкананне рамантычнага твора» – I адкрыты рэспубліканскі конкурс піяністаў імя Р.І. Шаршэўскага, г. Магілёў, сакавік 2021 г.
Лаўрэат I ступені – V Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі», сакавік 2021.
Лаўрэат III ступені – IV Рэспубліканскі конкурс юных піяністаў імя У.М. Кузменка, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканская Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» , г. Мінск, 1 – 2 красавіка 2021 г.
Лаўрэат I ступені – Рэспубліканскі выканальніцкі фестываль «Маладыя таленты» ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка», красавік 2021 г.
Лаўрэат I ступені – IV Міжнародны фестываль-конкурс «Музычная скарбніца», г.Бабруйск, май 2021г.
Лаўрэат I ступені – V адкрыты рэспубліканскі конкурс піяністаў імя У.У. Алоўнікава, г. Бабруйск, красавік-май 2021 г.
Лаўрэат II ступені – VI Міжнародны конкурс юных піяністаў «Музычная лілея», г. Наваполацк, красавік-май 2021 г.
Дыпламант – X Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі», Першы нацыянальны канал Беларускага Радыё, (Інструментальная музыка. Сола), Мінск, май 2021 г.
У верасні 2021 г. паступіў у Маскоўскі Дзяржаўны Каледж музычнага выканальніцтва імя Ф. Шапэна. Мэтанакіраванасць, працаздольнасць, імкненне да далейшага прафесійнага росту – усё гэта дае падставу меркаваць, што ў Аляксея наперадзе яркая музычная будучыня, напоўненая прафесіяналізмам і перамогамі.
