Да Дня работнікаў культуры, які адзначаецца ў другую нядзелю кастрычніка, адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска правяла ўшанаванне лепшых па прафесіі ў сферы культуры.
Святочнае мерапрыемства напярэдадні прафесійнага свята адбылося ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на пр. Незалежнасці, 47. Яго адкрыла намеснік кіраўніка адміністрацыі раёна Аксана Леанідаўна Воўкава.
У сваім выступе яна падзякавала работнікам устаноў культуры за іх працу і талент, за тое, што яны імкнуцца зрабіць жыццё людзей ярчэй і цікавей.
Вялікая група дзеячаў культуры была адзначана на мерапрыемстве граматамі і падзякамі адміністрацыі Савецкага раёна, а таксама Граматамі Савецкага раённага аб’яднання г. Мінска арганізацый прафсаюзаў.
Сярод узнагароджаных – настаўнік эстраднага аддзела ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Ірына Аляксандраўна Мышкоўская.
Віншуем Ірыну Аляксандраўну і зычым невычэрпнага натхнення і новых творчых дасягненняў!