Канцэрт арганнай музыкі ў в. Мядзведзічы

27 чэрвеня 2021 года ў касцёле святых Пятра і Паўла ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адбыўся канцэрт арганнай музыкі. У канцэрце ўзялі ўдзел арганістка Вікторыя Куцько і валтарніст Максім Зімніцкі з Пінска, а таксама навучэнцы арганнага класа Святланы Аляксандраўны Разько Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска – Павел Прымакоў і Марыя Камарова.

У касцёле святых Пятра і Паўла (1908 г.) «Mater misericordiae» («Маці Міласэрнасці») усталяваны арган 1912 года, выраблены віленскай майстэрняй Пятра Вайцяховіча. Пры арганізацыйнай падтрымцы Ляхавіцкага райвыканкама і Пінскай Рымска-каталіцкай епархіі ў касцёле святых Пятра і Паўла з чэрвеня 2019 года штогод праводзяцца канцэрты духоўнай і арганнай музыкі. Усім удзельнікам канцэрта быў аказаны цёплы прыём, а таксама былі ўручаны памятныя падарункі.

Музыканты з дыпломамі і памятнымі падарункамі ад арганізатараў канцэрту