З 31 мая па 4 чэрвеня 2021 г. у рамках праекта «Міжнародная творчая майстэрня» (г. Адэса, Украіна) прайшоў III Міжнародны музычны конкурс «Talents of the World». У конкурсе спаборнічалі ўдзельнікі з Украіны, Беларусі, Польшчы, Малдовы.
Мэта і асноўныя задачы конкурсу:
* выяўленне і падтрымка юных выканаўцаў;
* павышэнне выканальніцкіх кампетэнцый;
* удзел у рэалізацыі міжнародных, у прыватнасці мастацкіх і мастацка-адукацыйных праектаў і праграм, з прыцягненнем замежных спецыялістаў да правядзення майстар-класаў і іншых формаў адукацыйнай і мастацкай дзейнасці;
* умацаванне міжнародных сувязяў сярод удзельнікаў конкурсу;
* папулярызацыя творчасці класічных і сучасных кампазітараў;
Конкурс праходзіў у 3 тура ў наступных намінацыях:
• фартэпіяна
• струнна-смычковыя інструменты
• народныя і этна-інструменты
• духавыя і ўдарныя інструменты
Да ўдзелу запрашаліся музыкі 5 узроставых катэгорый.
У склад журы конкурсу ўвайшлі вядучыя выкладчыкі і кампазітары з ліку прадстаўнікоў дзяржаў удзельнікаў мерапрыемства.
Вучаніца ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай па класе мандаліны Аліна Філіпенка (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай) прыняла ўдзел у конкурсе і па яго выніках стала Лаўрэатам I ступені!
Вольга Фёдараўна Калядка ўвайшла ў склад журы конкурсу і атрымала падзяку ад арганізатараў.
Віншуем Аліну, яе настаўніка і канцэртмайстра з перамогай! Зычым новых творчых поспехаў і высокіх дасягненняў на ніве музыкі!