Віншуем Лаўрэатаў IV Міжнароднага дыстанцыйнага фестывалю-конкурсу «Музычная скарбніца»!

19-29 красавіка 2021 года ў Бабруйску прайшоў IV Міжнародны дыстанцыйнай фестываль-конкурс «Музычная скарбніца».

Арганізатары і заснавальнікі конкурсу:

▪ Бабруйскі раённы выканальніцкі камітэт;

▪ Аддзел ідэалагічнай работы і культуры па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама;

▪ Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бабруйская раённая Дзіцячая школа мастацтваў»

Журы:

Алена Генадзьеўна Шацько – дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат мастацтвазнаўства;

Вадзім Юр’евіч Сажын – кампазітар, член Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, загадчык эстраднага аддзялення ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Я.К. Цікоцкага г. Бабруйска»;

Лілія Леанардаўна Хахракова – старшы выкладчык цыклавой камісіі дырыжыраванне УА «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава»;

Кацярына Яўгенаўна Юруць – лаўрэат міжнародных конкурсаў, выкладчык цыклавой камісіі фартэпіяна УА «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава»;

Леанід Аляксандравіч Літвінаў – выкладчык цыклавой камісіі народныя інструменты УА «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава»;

Аляксей Уладзіслававіч Маркавіч – выкладчык цыклавой камісіі народныя інструменты УА «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава»;

Ларыса Пятроўна Макарава – выкладчык вышэйшай катэгорыі, куратар педагагічнай практыкі музычна-тэарэтычных дысцыплін УА «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава»;

Іна Валянцінаўна Петраш – кіраўнік узорнага музычнага тэатра «Слугі трох муз» ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска».

Аляксей Яршоў ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна» (узроставая група 11-12 гадоў) стаў Лаўрэатам I ступені. Настаўнік – Святлана Аляксандраўна Разько.

Іван Багдановіч у намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна» (узроставая група 6-10 гадоў) стаў Лаўрэатам II ступені. Настаўнік – Галіна Міхайлаўна Косціна.

Ганна Цемушава ў намінацыі «Акадэмічны вакал» (узроставая група 13-15 гадоў) стала Лаўрэатам II ступені. Настаўнік – Святлана Аляксандраўна Белая, канцэртмайстар – Паліна Яўгенаўна Цярнова.

Аляксей Тарэлка ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Баян, акардэон» (узроставая група 9-10 гадоў) стаў Лаўрэатам III ступені. Настаўнік – Наталля Ўладзіміраўна Шах.

Андрэй Касцюкевіч у намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Баян, акардэон» (узроставая група 11-12 гадоў) стаў Лаўрэатам III ступені. Настаўнік – Наталля Ўладзіміраўна Шах.

Міхаіл Міхед у намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Баян, акардэон» (узроставая група 11-12 гадоў) стаў Лаўрэатам III ступені. Настаўнік – Валерый Карлавіч Шымчак.

Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з перамогай і зычым ім новых творчых поспехаў!