З 20 па 25 красавіка 2021 года адбыўся 1-ы Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных інструментах StringPremium-2021. У першы раз конкурс даў магчымасць выявіць новыя імёны таленавітых выканаўцаў, стаў пляцоўкай для творчых зносін, знаёмства з творамі сучасных кампазітараў. Конкурсная праграма прадугледжвала некалькі намінацый, у якіх прагучала мноства твораў для розных струнных інструментаў. Сярод іх – цымбалы розных краін свету, кокле, бандура, гуслі, канклес, кантэле, домра, балалайка і іншыя. Конкурс праходзіў у два туры, па выніках якіх былі вызначаны пераможцы. У склад журы ўвайшлі вядомыя артысты, музыканты, а таксама педагогі вышэйшых навучальных устаноў з Украіны, Латвіі, Беларусі, Малдовы, Літвы і Расіі. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 краін свету — Беларусі, Турцыі, Літвы, Малдовы, Сербіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Ірландыі, Украіны, Латвіі, Казахстана, Іспаніі, Ірландыі, Азербайджана, Германіі.

Вучаніца 7-га класа Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай – цымбалістка Ульяна Негадовіч таксама прыняла ўдзел у конкурсе і стала Лаўрэатам III ступені!

Конкурсная праграма Ульяны складалася з твораў як ужо вядомых аўтараў, Артура Лемба і Аляксандра Цыганкова, так і твораў свайго педагога па цымбалам Віктара Лыскаўца. Адно з іх — 3-я частка з касмічнай сюіты для цымбалаў, раяля і ўдарных інструментаў «Сустрэча Венеры з Сатурнам» стала цэнтрам усёй праграмы. Нумар суправаджаўся светлавым афармленнем з дапамогай пражэктараў, якія імітуюць касмічную зорную прастору.

Педагог Віктар Міхайлавіч Лыскавец і канцэртмайстар Яўген Ігаравіч Гальцоў былі ўдастоены спецыяльных заахвочвальных Грамат за вялікі ўклад у развіццё беларускай выканальніцкай школы.
Віншуем Ульяну Негадовіч, яе педагога Віктара Міхайлавіча Лыскаўца і канцэртмайстра Яўгена Ігаравіча Гальцова і зычым далейшых перамог і новых дасягненняў на іх творчым шляху!