17-18 красавіка 2021 года ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка (г. Мінск) прайшоў Рэспубліканскі выканальніцкі фестываль «Маладыя таленты».
Фестываль праводзіўся ў двух формах (вочнай і дыстанцыйнай) і ў чатырох намінацыях: «Фартэпіяна», «Акадэмічныя спевы», «Струнна-смычковыя інструменты, «Духавыя і ўдарныя інструменты».
У фестывалі прынялі ўдзел навучэнцы нашай музычнай школы:
У намінацыі «Фартэпіяна» ў сярэдняй узроставай групе (11-12 гадоў) Аляксей Яршоў стаў Лаўрэатам I ступені. Настаўнік – Святлана Аляксандраўна Разько.

У намінацыі «Фартэпіяна» ў старэйшай узроставай групе (13-15 гадоў) Ганна Томіна стала Лаўрэатам I ступені. Настаўнік – Ірына Валянцінаўна Бяганская.

У журы конкурсу ў намінацыі «Фартэпіяна» ўвайшлі выкладчыкі гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка: Т.М. Градкова, Л.В. Будзько і А.А. Рамановіч.
У намінацыі «Духавыя і ўдарныя інструменты» ў малодшай узроставай групе (9-10 гадоў) Марта Лапчук стала Дыпламантам I ступені. Настаўнік – Дар’я Ўладзіміраўна Елісеева.
У намінацыі «Духавыя і ўдарныя інструменты» ў сярэдняй узроставай групе (11-12 гадоў) Маргарыта Макарава стала Лаўрэатам III ступені. Настаўнік – Дар’я Ўладзіміраўна Елісеева.

У намінацыі «Духавыя і ўдарныя інструменты» ў старэйшай узроставай групе (13-15 гадоў) Надзея Шапавалава стала Лаўрэатам II ступені. Настаўнік – Анастасія Андрэеўна Данілава, канцэртмайстар – Іван Міхайлавіч Тушынскі.
Віншуем нашых навучэнцаў і іх выкладчыкаў і зычым ім яскравых перамог на конкурсах і творчых поспехаў!