11 красавіка 2021 года ў Мінску ўпершыню прайшла Міжнародная асветніцкая акцыя «Усеагульная музычная дыктоўка». Ініцыятарам правядзення і рэгіянальным куратарам гэтага мерапрыемства ў сталіцы стала загадчыца тэарэтычным аддзяленнем ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай і старшыня Мінскай гарадской метадычнай секцыі па кірунку «музычна-тэарэтычныя дысцыпліны» Наталля Лінкевіч. Неацэнную падтрымку мерапрыемству аказала адміністрацыя школы ў асобе дырэктара А.І. Снітко, дзякуючы чаму акцыя атрымала шырокі грамадскі рэзананс. ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай» стала першай пляцоўкай у г. Мінску, якая дала згоду на правядзенне УМД у Беларусі. Пазней да яе далучыліся яшчэ 2 пляцоўкі – ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», УА «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі».
У 2021 г. УМД праводзілася ў 4-ы раз (з 2018 г). Арганізатарам стала Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных (г. Масква). Яна праводзіла анлайн-трансляцыю ўсіх дыктовак (гл. официальный сайт). Кіраўнік праекта – Аляксандр Алейнікаў.
У гэтым сезоне акцыя атрымала статус міжнароднай і прайшла ў 160 населеных пунктах, на 220 вочных пляцоўках. Беларусь у першы раз прыняла ўдзел у падобным мерапрыемстве. Падчас правядзення акцыі ў ДМШМ № 1 было напісана 158 дыктантаў ўсіх 11 узроўняў. Многія паспрабавалі свае сілы ў напісанні 2-х дыктовак. 5 чалавек вырашылі праверыць свае веды ў 3-х розных узроўнях. Кожны ўдзельнік мог выбраць катэгорыю дыктоўкі, якая адпавядае яго пажаданням. Сёлета было прадугледжана 11 аўтарскіх дыктовак рознай ступені складанасці, сярод якіх рытмічная дыктоўка, аднагалосныя, двухгалосныя і трохгалосныя дыктоўкі. Усе мелодыі былі складзеныя спецыяльна для акцыі кампазітарамі і метадыстамі (дыктоўкі 2-11 узроўняў – Віталём Уладзіміравічам Алеевым, дыктоўка 1-га ўзроўню – Святаславам Кірылавічам Овадавым) пад кантролем экспертнага савета праекта. Яны вельмі спадабаліся ўдзельнікам, былі разнастайнымі, запамінальнымі, зручнымі і прыгожымі.
Для жадаючых падрыхтавацца да рытмічнай дыктоўкі арганізатары запісалі аўтарскі анлайн-відэакурс (6 урокаў) па музычным рытме:
https://www.culture.ru/themes/256374/videokurs-po-muzykalnomu-ritmu-6-onlain-urokov
На пляцоўцы ДМШМ № 1 працавала 5 ілюстратараў, 3 рэгістратара, 3 памочніка ілюстратара, валанцёры – настаўнікі ДМШМ №№ 10 і 12. Куратар пляцоўкі – Наталля Курыліна. Актыўны ўдзел у напісанні дыктовак прынялі вучні і настаўнікі ДМШМ №№ 1, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 12, 17, 19, ДШМ №1, Салігорскай ДМШМ, УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў», а таксама былыя выпускнікі школ, а цяпер – студэнты каледжаў і вну. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты. Па выніках праверкі лепшыя работы будуць узнагароджаны дадаткова Сертыфікатам выдатніка.
Масавасць цікавасці да напісання музычных дыктовак кажа аб запатрабаванасці інтэлектуальнай працы, якой з’яўляецца запіс мелодый на слых, жаданні праверыць ўласныя сілы і пацвердзіць свае навыкі на практыцы, а таксама далучыцца да творчасці. УМД аб’яднала шырокае кола ўдзельнікаў, пачынаючы ад зусім юных музыкаў, вучняў, якія ўжо маюць некаторы вопыт у напісанні мелодый на слых, і студэнтаў да настаўнікаў (пры гэтым у акцыі прынялі актыўны ўдзел не толькі настаўнікі-тэарэтыкі, але і спецыялісты-інструменталісты і канцэртмайстры). На пляцоўцы панавала творчая і разам з тым рабочая атмасфера. Нягледзячы на тое, што УМД не з’яўляецца разнавіднасцю алімпіяды або конкурсу, абстаноўка патрабавала засяроджанасці. Дух сабранасці і адказнасці пры напісанні дыктовак панаваў у аўдыторыях. А калі важную і складаную працу паралельна выконвае група аднадумцаў, гэта заўсёды прыносіць станоўчыя эмоцыі і задавальненне. Бо асноўная задача акцыі – зацікавіць і прыцягнуць як мага большую колькасць людзей да музычнай творчасці і музычнага мастацтва ў цэлым.
Ажыўленне, ўсмешкі, іскрыстыя вочы, прыўзняты настрой і вялікая зацікаўленасць у працэсе панавалі на пляцоўцы, працавала фотазона. Галоўныя мэты акцыі – пошук новага, рашэнне незвычайных музычных задач, адкрыццё новых бакоў у музыцы – былі з поспехам дасягнутыя.
Віншуем арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі з яе паспяховым правядзеннем! Яркія, незабыўныя адчуванні ад напружанага, але займальнага інтэлектуальнага працэсу, а таксама асаблівая атмасфера свята надоўга застануцца ў памяці. Вось некаторыя водгукі аб праведзеным мерапрыемстве: