Віншуем лаўрэатаў VI Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Музыкі святло»/»Light of music» 2021!

26 сакавіка і 3-4 красавіка 2021 года прайшоў VI Міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Музыкі святло»/«Light of Music» 2021 (г. Мінск).

Конкурс сабраў удзельнікаў з розных краін: Беларусь, Расія, Польшча, Украіна, Данія, Грэцыя, Балгарыя, Румынія, Славенія, Літва, Кіпр.

Арганізатары і сузаснавальнікі конкурсу: ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», Музычны адукацыйны цэнтр «Эстрадная Школа Талентаў», Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Мэты і задачы конкурсу: падтрымка і папулярызацыя дзіцячай і юнацкай творчасці; павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства асобных выканаўцаў і творчых калектываў; устанаўленне прафесійных і творчых сувязяў паміж удзельнікамі і кіраўнікамі калектываў з іншых краін, умацаванне дружалюбных сувязяў, творчых кантактаў у галіне культурнага абмену; абмен прафесійным вопытам, творчымі дасягненнямі і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў; аб’яднанне ў адным конкурсе выканаўцаў розных жанраў.

Конкурс шматжанравы і быў прадстаўлены ў наступных намінацыях: Вакал, Харэаграфія, Інструментальнае выканальніцтва, Тэатральнае мастацтва, Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, Тэатр мод, «Аматар» па ўсіх відах мастацтва.

Конкурсныя выступленні ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі педагогі спецыялізаваных навучальных устаноў, вядомыя артысты, заслужаныя дзеячы культуры, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, кампазітары і аранжыроўшчыкі, кіраўнікі творчых калектываў, прадзюсары, прадстаўнікі прэсы.

Вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай прынялі ўдзел у конкурсе і па выніках праслухваньняў былі ўдастоены наступных званняў:

Святаслаў Грынкевіч (Народныя струнна-шчыпковыя. Гітара сола)Лаўрэат II ступені (настаўнік М.С. Матох);

Максім Ламака (Народныя струнна-шчыпковыя. Гітара сола)Лаўрэат II ступені (настаўнік М.С. Матох);

Сафія Абух (Эстрадны вакал)Лаўрэат III ступені (настаўнік К.А. Вашчанка);

Марыя Пашкоўская (Фартэпіяна сола)Лаўрэат II ступені (настаўнік В.А. Аўчыннікава);

Дуэт Ульяна Давыдоўская і Аліна Занеўская (Фартэпіяна ансамбль)Лаўрэат II ступені (настаўнік В.А. Аўчыннікава).

Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з паспяховымі выступленнямі на конкурсе і зычым новых творчых перамог!