1 – 2 красавіка 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» прайшоў IV Рэспубліканскі конкурс юных піяністаў імя У.М. Кузменка.
Журы конкурсу:
Аляксандр Яўгенавіч Палякоў – дырэктар ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Аляксандр Віктаравіч Баравікоў – старшыня прадметна-цыклавой камісіі спецыяльнага фартэпіяна ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры БДАМ», лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Элеанора Іванаўна Ахрэмчык – аўтар навуковых публікацый, сааўтар вучэбных праграм «Фартэпіяна» для навучэнцаў ДМШ і ДШМ і «Вывучэнне педагагічнага рэпертуару» для навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення музычных вучылішчаў і вучылішчаў мастацтваў, мае шэраг публікацый. З’яўляецца членам савета «Вучэбная кніга» ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.
Яўгенія Аляксандраўна Гарбунова – выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ па класе фартэпіяна.
Арыядна Мікалаеўна Гужалоўская – выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ, заслужаны дзеяч культуры РБ.
Святлана Алегаўна Кудзіна – Лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Сяргей Аляксандравіч Мікулік – дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Ірына Юр’еўна Семяняка – выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ па класе фартэпіяна. Рэгулярна працуе ў складзе журы розных конкурсаў і фестываляў. Узнагароджана медалём Ф. Скарыны.
Улада Валер’еўна Шацкая – Лаўрэат міжнародных конкурсаў. Выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ.
Аляксей Яршоў, навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення, прыняў удзел у сярэдняй узроставай групе і стаў Лаўрэатам III ступені! Настаўнік – Святлана Аляксандраўна Разько.
Ганна Томіна, навучэнка 7 класа фартэпіяннага аддзялення, прыняла ўдзел у старэйшай узроставай катэгорыі і стала Лаўрэатам I ступені! Настаўнік – Ірына Валянцінаўна Бяганская.

Віншуем нашых лаўрэатаў і педагогаў і зычым ім новых перамог!