Віншуем Паўла Прымакова – Лаўрэата Міжнароднага Фестывалю-Конкурсу «Shining Stars Of Italy 2021»!

1 красавіка 2021 года ў Італіі (Г. Рым) прайшоў Міжнародны Фестываль-Конкурс «Shining Stars Of Italy 2021».

У конкурсе прынялі ўдзел канкурсанты з Літвы, Латвіі, Украіны, Японіі, Балгарыі, Польшчы, Азербайджана, Казахстана, Малдовы, Румыніі, Расіі і Беларусі.

Павел Прымакоў, навучэнец 6 класа фартэпіяннага аддзялення прыняў удзел у конкурсе ў намінацыі «Арган» і стаў Лаўрэатам II ступені! Настаўнік – Святлана Аляксандраўна Разько.

Віншуем Паўла Прымакова і яго настаўніка Святлану Аляксандраўну Разько і зычым новых творчых поспехаў!