Віншуем лаўрэатаў IX Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў на струнных смычковых інструментах «Вясновыя струны» імя Р.Б. Мысліўчыка!

29 – 31 сакавіка 2021 года ў сталіцы стартаваў IX Мінскі гарадскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на струнных смычковых інструментах «Вясновыя струны» імя Р.Б. Мысліўчыка.

Па думцы арганізатараў, асноўныя мэты конкурсу – гэта выяўленне і падтрымка адораных навучэнцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, а таксама папулярызацыя мастацтва выканання на струнна-смычковых інструментах.

Праслухоўванне ўдзельнікаў праходзіла ў дыстанцыйным фармаце. Конкурс сабраў больш за 400 юных музыкантаў з дзіцячых музычных школ мастацтваў Мінска і Мінскай вобласці.

На суд высокапрафесійнага журы, у склад якога ўвайшлі лаўрэаты міжнародных конкурсаў, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі, Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, метадысты, былі прадстаўлены больш за 40 ансамбляў.

У намінацыі «Ансамблі» пераможцамі сталі 5 ансамбляў з ДМШМ № 1! Яны былі ўдастоены лаўрэацкіх званняў:

Дуэт Ганна Шэвандо, Аляксандр Блізнюк (настаўнікі Наталля Лянкевіч, Таццяна Камай) Лаўрэат II ступені;

Трыа Аляксандр Князь, Міхаіл Шарай, Філіп Карповіч (настаўнікі Таццяна Камай, Надзея Цэхановіч, Ірына Мухамядзьярава)Лаўрэат II ступені;

Дуэт «Зорачкі» (настаўнік Надзея Цэхановіч, канцэртмайстар Вікторыя Бяляўская) Лаўрэат III ступені;

Дуэт Хуайлэ Чэнь, Марыя Малевіч (настаўнікі Ірына Бяганская, Валянціна Гарбацікава)Лаўрэат III ступені;

Трыа Данііл Шарай, Фідэль Бароўскі, Міхаіл Мамонаў (настаўнікі Ірына Мухамядзьярава, Наталля Лянкевіч, Ала Нямцова)Лаўрэат III ступені;

Ансамбль скрыпачоў малодшых класаў (кіраўнік Ірына Мухамядзьярава, канцэртмайстар Марыя Яковіна)Лаўрэат III ступені.

Віншуем нашых лаўрэатаў і настаўнікаў-кіраўнікоў ансамбляў з выдатнымі вынікамі і зычым далейшага ўдасканалення ў ансамблевым выкананні!