Віншуем Ірыну Куль – Лаўрэата I ступені Адкрытага конкурсу юных талентаў «Vox juventus»!

26 сакавіка 2021 г. адбыўся I адкрыты конкурс юных талентаў «Vox juventus» у рамках II дзіцяча-юнацкіх харавых асамблей (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь). Арганізатары конкурсу: УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў», цыклавая камісія «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)».

У склад журы конкурсу ўваходзілі:

Ірына Куранкова.

Лаўрэат абласных, усерасійскіх і міжнародных конкурсаў, кіраўнік сярэдняга хору «Каравэла» і хормайстар старэйшага хору ДМХШ «Піянерыя» імя Г.А. Струвэ (г. Балашыха Маскоўскай вобласці).

Алена Атрашкевіч.

Кампазітар, старшыня Беларускага саюза кампазітараў, член савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, старшыня цыклавой камісіі «Мастацтва эстрады (спевы)» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, уладальнік медаля Францыска Скарыны.

Наталля Бараноўская.

Рэжысёр, актрыса, сцэнарыст. Рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі. Аўтар і пастаноўшчык шэрагу музычных праектаў у супрацоўніцтве з заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь «Музычнай капелай «Санорус», Беларускім дзяржаўным цыркам, Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам.

Дзмітрый Шабеця.

Саліст Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, запрошаны саліст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Выкладчык эстрадна-джазавага і акадэмічнага вакалу.

Ала Васілеўская.

Выкладчык цыклавой камісіі «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, хормайстар дзіцячай музычнай тэатр – студыі Вялікага тэатра Беларусі, член праўлення Беларускай асацыяцыі харавых дырыжораў.

У намінацыі «Акадэмічны вакал. Песня/раманс (пад акампанемент канцэртмайстра), катэгорыя «C» (14-17 гадоў) перамогу атрымала Ірына Куль – яна стала Лаўрэатам I ступені! Ірына вучыцца ў 7 класе на вакальна-харавым аддзяленні «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска».

Ад усёй душы віншуем Ірыну Куль, настаўніка – Святлану Аляксандраўну Белую, канцэртмайстра – Паліну Яўгенаўну Цярнову з перамогай і зычым далейшых творчых поспехаў!