Віншуем Цімафея Чаркасава – Лаўрэата II Міжрэгіянальнага конкурсу-фестывалю выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Ю.М. Доўжыкава!

I Міжрэгіянальны конкурс-фестываль выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Ю.М. Доўжыкава прайшоў у лютым-сакавіку 2021 года на базе ДМШМ №14 горада Мінска.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Дабрачынны Фонд развіцця культуры імя Ю.М. Доўжыкава (Расія), агульнарасійская грамадская арганізацыя «Расійскі музычны саюз», ДУА Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 14 г. Мінска, «Акадэмія Доўжыкава».

Міжрэгіянальны конкурс маладых выканаўцаў на драўляных, медных духавых і ўдарных інструментах імя Ю.М. Доўжыкава закліканы ўсяляк спрыяць развіццю творчасці юных выканаўцаў, ўдасканаленні іх прафесійнага майстэрства, шырокай прапагандзе і папулярызацыі музыкі для духавых і ўдарных інструментаў.

Конкурс праходзіў дыстанцыйна ў 6 намінацыях: драўляныя духавыя інструменты, медныя духавыя інструменты, ударныя інструменты, ансамблі, народныя духавыя інструменты, фестываль.

Выступы музыкаў ацэньвала журы, сфарміраванае з прафесарска-выкладчыцкага саставу вядучых ВНУ мастацтва і культуры, навукоўцаў, мастацтвазнаўцаў і канцэртных выканаўцаў Расіі і замежжа. Старшыня журы – Э.А. Доўжыкава, Прэзідэнт Дабрачыннага Фонду развіцця культуры імя Ю.М. Доўжыкава, Лаўрэат міжнародных конкурсаў, выкладчык ЦМШ пры МДК імя П.І. Чайкоўскага.

Нашу школу на конкурсе прадстаўляў Цімафей Чаркасаў, кларнет (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар Н.А. Кірпічэнка). Ён прадэманстраваў высокі выканальніцкі ўзровень і стаў Лаўрэатам I ступені!

Віншуем з заслужанай узнагародай і зычым далейшых перамог у конкурсах!